Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (Д. Л. Місуноў)
Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў П. Ф. Рудава (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Рудава), Д. Л. Місунова (арганізаваны ў жніўні 1943 года на базе групы партызан на чале з Місуновым, вылучаных Лепельскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна) і А. І. Шаўчэнкі (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Шаўчэнкі). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Крывіцкага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (400 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны рабілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. У кастрычніку — лістападзе 1943 года на чыгуначным участку Зябкі — Падсвілле падарвалі тры масты. У 1943 — 1944 гадах некалькі разоў выводзілі са строю дарогу Сакавічы — Горная — Ізбішча, у верасні 1943 года вялі трохдзённы бой каля вёскі Мацеева Крывіцкага раёна. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Даўгінава. У чэрвені 1944 года падарвалі больш за 950 рэек. Летам 1944 года правялі баі з карнікамі, прарвалі нямецкую блакаду. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі вёскі Даўгінава і Крывічы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia