Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, сфарміраваная 1 ліпеня 1943 года ў выніку разбуйнення Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1003 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Склад
КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. У верасні 1943 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ліпені — катрычніку 1943 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катоўшчына, Парэчча, Студзёнка, Забаенне, вялі баі за вёску Іван-Бор, у раёне вёсак Свядзіца — Слабодка Лепельскага раёна. У ноч на 20 кастрычніка і 22 кастрычніка 1943 года разам з Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, у снежні вялі абарончыя баі каля вёсак Ліпнякі, Пуцілкавічы, Храмёнкі Лепельскага і Ушацкага раёнаў, у сакавіку 1944 года за вёскі Падлобныя, Заазер’е, Забалацце Лепельскага раёна. У красавіку — маі вялі баі супраць карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў баі за вёскі Шасцярні Ушацкага, Вокана і Свядзіца Лепельскага раёнаў. Памяць
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia