Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. М. Іваноў)
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў «Сокал» (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Цімашэнкі (арганізаваны ў маі 1943 года) вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Пухавіцкага, Старадарожскага, Ганцавіцкага, Косаўскага, Ружанскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (623 партызаны, 4 атрады і адзін кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяУ снежні 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Пухавіцкага ў Клецкі раён, летам 1944 года — у Ружанскі раён і ўвайшла ў партызанскае злучэнне Беластоцкай вобласці. Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Рудзенск — Асіповічы, Баранавічы — Ганцавічы. На дарозе Будча — Дзяніскавічы падарвалі некалькі аўтамашын з жывой сілай праціўніка. Вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. Разам з партызанскімі брыгадамі імя Леніна Пінскай вобласці і 12-й кавалерыскай брыгадай імя Сталіна Мінскай вобласці разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia