Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (В. А. Чаркасаў)
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, створаная 8 снежня 1943 года на базе атрада С. М. Будзённага. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Куранецкага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (489 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана на базе атрада імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942 года на базе груп В. А. Чаркасава і А. С. Азончыка, якія дзейнічалі з лета 1941 года, М. Дз. Немава і А. Запявалава). У склад брыгады таксама ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў 1942 годзе на чыгуначным участку Куранец — Усцінавічы разбурылі чыгуначнае палатно. У жніўні 1943 года падарвалі вадакачкі на станцыях Ашмяны і Залессе. Група Азончыка падарвала 47 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай немцаў. Аперацыю «рэйкавая вайна» партызаны праводзілі на чыгуначных участках Солы — Смаргонь (жнівень 1943 года), Будслаў — Параф’янава (чэрвень 1944 года). Да падыходу Чырвонай Арміі занялі і ўтрымлівалі станцыі Будслаў і Княгінін. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў вызваленні райцэнтра Крывічы. Камандзіру атрада «Патрыёт» Азончыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia