Аляксандр Сямёнавіч Азончык
Аляксандр Сямёнавіч Азончык (партызанская мянушка «Лялін»[2]) (28 ліпеня (10 жніўня) 1908 — 8 лютага 1995) — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» брыгады імя Будзённага Беларускага штаба партызанскага руху, Герой Савецкага Саюза (1944)[2][3]. БіяграфіяЗ 1922 года працаваў у сельскай гаспадарцы, з 1939 года ў органах НКУС[4]. У ліпені 1941 года арганізаваў партызанскую дыверсійную групу, якая з чэрвеня 1942 дзейнічала ў складзе атрада імя Будзёнага. Са снежня 1943 камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» у партызанскай брыгадзе імя С. М. Будзённага Вілейскага партызанскага злучэння. Атрад пад яго камандаваннем правёў 439 баявых аперацый, Азончык удзельнічаў у 185 аперацыях, пусціў пад адхон 47 варожых эшалонаў[2]. У 1944—1957 гг. на савецкай рабоце[4]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia