Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. Ц. Пуставіт)
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада імя Кірава (арганізаваны ў жніўні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Крупскага, Барысаўскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (771 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарыНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях на чыгуначным участку Барысаў — Крупкі і прылеглых да яго дарогах. Падарвалі і спалілі 15 мастоў на грунтавых і шашэйных дарогах, у студзені 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на гарнізон у вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на рацэ Гурба ў Халопеніцкім раёне і каля вёсак Сялец і Пастрэжжа Бягомльскага раёна. У снежні 1943 года спалілі ў Барысаве 5 нямецкіх складоў. Зрабілі 2 дыверсію ўздоўж чыгункі Мінск — Барысаў, каб падарваць падземны кабель, які злучаў фронт са стаўкай Гітлера. У чэрвені — ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ачышчалі тэрыторыю Халопеніцкага і Барысаўскага раёнаў ад варожых груп. ПамяцьУ 1965 годзе ў вёсцы Жортай Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia