Ігнат Ігнатавіч Панкевіч (партызан)
Ігна́т Ігна́тавіч Панке́віч (12 (25) сакавіка 1905, Смаленск — 16 лютага 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 12 (25) сакавіка 1905 года ў Смаленску. Паходзіў з рабочай сям’і[1]. Беларус[2]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут[1]. У 1922—1925 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1926—1932 гг. працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце ва Украіне. Член КПСС з 1932 года. У 1932—1941 гг. на партыйнай рабоце ў Маскве[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. У маі — чэрвені 1942 года знаходзіўся на Асобым беларускім зборы. З чэрвеня 1942 года ў партызанах: быў камісарам атрада, з снежня 1942 года — камісарам партызанскай брыгады імя С. М. Кірава, з чэрвеня 1943 да чэрвеня 1944 года — зноў камісарам атрада[1]. Пасля вайны выкладаў у Мінску. Памёр 16 лютага 1971 года[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені[2] і іншымі[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia