Партызанская група (СССР, 1941—1944)Партызанская група — найменшая арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак, асноўная арганізацыйная форма ў пачатковы перыяд партызанскай вайны ў нямецкім тыле (1941—1942). Партызанскія групы фарміраваліся савецкімі і партыйнымі органамі, на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, а таксама ў савецкім тыле. Паводле задачы і складу, існавалі адмысловыя віды партызанскіх груп: «спецыяльныя» (НКУС)[заўв 1], дыверсійныя, рзведвальныя і іншыя. Увесну 1942, з наплывам жывой сілы ў партызанскія часткі, а таксама з выхадам гарадскіх падпольных груп у лясы, колькасць партызанскіх груп рэзка ўзрасла, і групы пачалі перафарміроўвацца ў партызанскія атрады. За час зімы 1941 — вясны 1942 з груп былі сфарміраваны 150 новых атрадаў, за лета 1942 — яшчэ 121. ЗаўвагіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia