Партызанскі атрад (СССР, 1941—1944)Партызанскі атрад — асноўная арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (1941—1944). Партызанскі атрад звычайна складаўся прыкладна са 100 чалавек, аднак мог налічваць і да некалькіх сотняў чалавек. Асабовы склад звычайна зводзіўся ў 3—4 роты, па 3 узводы, па 3 аддзяленні. На чале атрада стаялі камандзір і камісар. Ім дапамагалі начальнік штаба, а таксама намеснікі па разведцы, дыверсіях і гаспадарчай частцы з іх адпаведнымі падраздзяленнямі. Большыя атрады маглі мець мелі кулямётныя і мінамётныя падраздзяленні. Кожны атрад меў першасныя арганізацыі Камуністычнай партыі і Камсамолу. Беларускі штаб партызанскага руху класіфікаваў атрады паводле іх колькаснага складу: 100—150, 151—350, 351 і больш. Паводле сваіх задач, атрады бывалі: звычайныя (унітарныя), дыверсійна-разведвальныя, кавалерыйскія, артылерыйскія, штабныя, запасныя, мясцовай абароны, маршавыя. На тэрыторыі БССР[заўв 1] у 1941—1944 гадах дзейнічалі 1255 розных атрадаў, большасць з іх у складзе партызанскіх брыгад, а 203 — асобна. Большы атрад, у пэўных умовах, мог быць разгорнуты ў партызанскую брыгаду, або ў партызанскі полк. (як, напрыклад, некаторыя атрады па 800 і болей чалавек, якія дзейнічалі ў Магілёўскай вобласці са жніўня 1943 года). Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia