Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса
Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса — савецкі партызанскі атрад, які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Косаўскага, Драгічынскага, Дзівінскага, Быценскага, Слонімскага, Ганцавіцкага, Ленінскага і Старадарожскага раёнаў Беларускай ССР у 1942—1944 гадах. ГісторыяСтвораны ў маі 1942 года. За ўвесь час сваёй дзейнасці партызанскі атрад знішчыў 10 прамысловых прадпрыемстваў і складоў, 12 вузлоў сувязі, разграміў 17 гарнізонаў, паліцэйскіх участкаў і ўпраў. У ноч на 3 жніўня 1942 года разам з 2 іншымі атрадамі атрад імя Шчорса знішчыў гарнізон у горадзе Косава. 1 верасня 1942 года ў в. Чамялы партызаны атрада знішчылі нямецкую камендатуру, ахову моста (50 чалавек), а таксама спалілі мост цераз р. Шчара (удзельнічала 35 партызан з 112-га і 113-га атрадаў). 11 верасня 1942 года атрад правёў 10-гадзінны бой у акружэнні паміж в. Вяда і Сямычынскімі хутарамі Быценскага раёна, выйшаў з акружэння, правёў бой на 10-м шлюзе Агінскага канала (знішчыў каля 100 салдат праціўніка), у канцы снежня 1942 года зрабіў напад горад Старыя Дарогі. На чыгунцы Брэст—Баранавічы, Брэст—Лунінец, Брэст—Ковель партызанскі атрад падарваў 127 паяздоў, 1062 рэйкі, на чыгунках і аўтадарогах — 33 масты. З асабовага складу атрада дадаткова створаны атрады «Савецкая Беларусь» і асобныя партызанскія атрады імя Будзёнага і імя Катоўскага Брэсцкай вобласці. 31 сакавіка 1944 года атрад (340 чалавек) фарсіраваў р. Прыпяць каля в. Шчаціна Ратнэўскага раёна Украінскай ССР на ўчастку наступлення 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі і з 5 па 20 сакавіка ў яе паласе вёў баявыя дзеянні. Расфарміраваны 27 красавіка 1944 года. Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia