Пары-Ла-Дэфанс Арэна
Пары-Ла-Дэфанс Арэна (фр.: Paris La Défense Arena) — найбуйнейшая канцэртная зала ў Еўропе і крыты стадыён шматмэтавага выкарыстання, размешчаны ў Нантэры, галоўным горадзе дэпартамента О-дэ-Сен (заходнім прыгарадзе Парыжа), перад Вялікай аркай Дэфанс. Адзін з двух крытых стадыёнаў шматмэтавага выкарыстання на кантыненце (другі — «Тэленор Арэна» у прыгарадзе Осла). У 2024 годзе падчас летніх Алімпійскіх гульняў на стадыёне пройдуць спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы і скачках на батуце, а таксама рашаючыя матчы гандбольных турніраў. Пляцоўка даступная ў трох розных канфігурацыях: для спаборніцтваў па рэгбі намінальная ўмяшчальнасць складае 32 000 чал, для канцэртаў — 40 000 чал, і нарэшце, для відаў спорту ўнутры закрытых памяшканняў (што магчыма дзякуючы рассоўнаму даху) — як мінімум 5000 чал. У будынку таксама размяшчаецца 33000 м² офісных памяшканняў, 300 студэнцкіх пакояў, крамы, бровар і рэстаран вытанчанай кухні. Арэна была пабудавана як хатні стадыён для рэгбійнага клуба «Расінг 92» на змену іх старому стадыёну «Іў дзю Мануар», таму яе часам называюць Арэна 92. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia