Вялікая арка Дэфанс
![]() Вялікая арка братэрства (фр.: La Grande Arche de la Fraternité), вядомая пад назвай Вялікая арка Дэфанс (фр.: La Grande Arche de la Défense) або проста Вялікая Арка (фр.: Grande Arche) — манументальны будынак у квартале Дэфанс, на захадзе парыжскага прыгарада на тэрыторыі камуны Пюто (дэп. Аб-дэ-Сен). Пабудаваная ў 1985-89 па ініцыятыве французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана. Аўтары праекта — дацкі архітэктар Ота фон Шпрэкельзен і дацкі інжынер Эрык Рэйцаль. Праект увасабляе сучасную версію Трыумфальнай аркі, помнік не ваенным перамогам, а ідэям гуманізму. Вялікая арка ўрачыста адкрытая ў ліпені 1989 падчас ваеннага парада ў гонар 200-годдзя Вялікай французскай рэвалюцыі. Арка завяршае лінію архітэктурных помнікаў, што ўтвараюць Гістарычную вось Парыжа. Дадаткова, яна размешчана такім чынам, што фарміруе другую вось з двума самымі высокімі будынкамі горада — Эйфелевай вежай і Вежай Манпарнас. Геаметрычна, арка — амаль дасканалы куб (шырыня 108 м, вышыня 110 м, глыбіня 112 м). Арка сканструіравана так, каб ствараць уяўленне праекцыі чатырохвымернага гіперкуба ў трохвымерным свеце. Структура выраблена з бетону, абшаляванага шклом і белым мармурам. Будаўніцтва ажыццяўляла французская прамысловая група «Буіг» (Bouygues). У двух бакавых апорах аркі размяшчаюцца французскія дзяржаўныя арганізацыі, у перакрыцці — выставачны цэнтр. Метро: la Défense zone 2; чыгуначная станцыя - RER, zone 3 Гадзіны працы: штодня з 10:00 да 20:00 RER лінія A: La Défense, выхад (sortie) «La Grande Arche» Глядзіце таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia