Паскуаліна Дэ Сантыс
Паскуаліна Дэ Сантыс (італ.: Pasqualino De Santis), сапраўднае імя ─ Паскуале Дэ Сантыс (італ.: Pasquale De Santis; 24 красавіка 1927, Фондзі, Лацыа — 23 чэрвеня 1996, Львоў) — італьянскі кінааператар, брат кінарэжысёра Джузэпэ Дэ Сантыса. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу 1969 года за фільм «Рамэа і Джульета». БіяграфіяУ 1945—1948 гадах вучыўся ў Эксперыментальным цэнтры кінематаграфіі ў Рыме. З 1950 года працаваў над некалькімі фільмамі брата як асістэнт аператара. Вучань Джані Дзі Венанца. З 1965 года працаваў над усімі фільмамі Франчэска Розі, супрацоўнічаў з Віторыа Дэ Сіка, Вісконці, Феліні, Брэсонам, Лоўзі, Сальваторэ Самперы і іншымі буйнымі рэжысёрамі як у Італіі, так і за мяжой. Памёр ад інфаркту міякарда ў Львове, падчас здымак фільма Франчэска Розі «Прадышка» (па аўтабіяграфічнай кнізе Прыма Леві). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia