Пасольства Беларусі ў ЗША
Пасольства Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі (англ.: Embassy of the Republic of Belarus in the United States of America) — дыпламатычная місія Республікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасольства знаходзіцца ў сталіцы ЗША, горадзе Вашынгтоне, акруга Калумбія. ГісторыяЗлучаныя Штаты другімі, пасля Украіны, прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года, пасля чаго паміж двума краінамі былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. У 1992 годзе ў Вашынгтоне адкрылася беларускае пасольства, а ў Мінску — амерыканскае[1]. У наступным годзе пасольства Беларусі пераехала на сваё цяперашняе месца на Нью-Гэмпшыр-авеню[2]. Пасля дыпламатычнага скандалу ў 2008 годзе беларуска-амерыканскія адносіны аказаліся практычна цалкам замарожаныя пасля таго, як Мінск і Вашынгтон на ўзаемнай аснове адклікалі паслоў і да мінімуму скарацілі колькасны склад дыппрадстаўніцтваў. Да канца 2008 года ў пасольстве ЗША ў Мінску засталося толькі пяць дыпламатаў, а ў беларускім пасольстве ў Вашынгтоне і ў консульстве Беларусі ў Нью-Ёрку — шэсць. З таго часу пасольствы абедзвюх краін сталі ўзначальваць не паслы, а часовыя павераныя[1]. У верасні 2019 года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і намесніка дзяржсакратара па палітычных пытаннях Дэвіда Хейла было прынята рашэнне пра аднаўленне міждзяржаўных сувязяў на ўзроўні паслоў[1][3]. 1 лютага 2020 года падчас візіту ў Мінск дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвясціў пра прызначэнне амерыканскага пасла ў Беларусі найбліжэйшым часам[4]. У лютым 2020 года паслом ЗША ў Беларусі была зацверджана Джулі Фішэр, а паслом Беларусі ў ЗША — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка, у ліпені таго ж года[5][6]. Пасля смерці Краўчанкі ў снежні 2020 года пасольства Беларусі пачаў узначальваць часовы павераны Дзмітрый Басік[7]. Паслы
Рэквізіты
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia