Алег Іванавіч Краўчанка
Але́г Іва́навіч Кра́ўчанка (1971, Мінск — 25 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі (з 2020). БіяграфіяУ 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук. З 1994па 1999 гадах быў аташэ, трэцім сакратаром службы дзяржаўнага пратакола; трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2003 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Швецыі (Нарвегіі і Даніі па сумяшчальніцтве). У 2003—2007 гадах працаваў у якасці саветніка, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2008 гадах займаў пасаду саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 2008—2014 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 2014—2017 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі; начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4]. Са студзеня 2017 г. па 25 снежня 2020 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5]. 20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі[6]. Валодаў англійскай мовай. Жанаты і мае траіх дзяцей. Памёр 25 снежня 2020 года ў Мінску[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia