Пасольства Польшчы ў Беларусі
Пасольства Польшчы ў Беларусі (польск.: Ambasada Rzeczypospolitej Polskiej w Republice Białorusi z siedzibą w Mińsku) — дыпламатычнае прадстаўніцтва Польшчы ў Беларусі знаходзіцца ў Мінску. ГісторыяДа 1939 годаУ міжваенны час на пачатку дваццатых гадоў працаваў філіял кампаніі «Модеспол» (польск.: Mosdelpol), які выконваў ролю нефармальнага квазі-пасольства Польшчы. Пазней адносіны паміж краінамі унармаваліся настолькі, што ў 1924—1939 гадах у Мінску ўжо працавала генеральнае консульства Польшчы на другім паверсе дома Мельцара (былы будынак Нова-Маскоўскай гасцініцы на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай, 84/28)[1]. Генеральнае консульства Польшчы ў Мінску было створана на падставе пастанаўлення Рады міністраў Польшчы ад 30 мая 1924 аб прызнанні савецкай дзяржавы. Да яго акругі адносілася ўся тэрыторыя Беларускай ССР, непасрэднае кіраванне дзейнасцю ажыццяўляла Пасольства ў Маскве. 1945—1992Нягледзячы на тое, што савецкая ўлада дала згоду на адкрыццё консульства Польшчы ў Мінску яшчэ ў 1945, зноў яно адкрылася толькі 20 сакавіка 1972 па вуліцы Румянцава д. 6[2]. Пасля 1992 годаПасля абвяшчэння незалежнасці і падпісання Пагаднення паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь аб устанаўленні дыпламатычных адносін 2 сакавіка 1992 года Пасольства Рэспублікі Польшча адкрылася ў тым жа самым будынку на вул. Румянцава. У 2012 годзе пераехала на вул. Крапоткіна, 91a, а ў 2014 годзе на вул. З. Бядулі д. 11. Са студзеня 2024 года абавязкі пасла выконвае павераны ў справах (chargé d’affaires) Кшыштоф Ожанна (польск.: Krzysztof Ożanna)[3]. Консульскія аддзелы і іншыя ўстановы
Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia