Пасольства Украіны ў Беларусі
Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па адрсе вул. Старавіленская, 51 (1995—2000, архітэктары Л. У. Зданевіч, М. М. Пірагоў, К. А. Філіповіч[1]). Задача пасольстваАсноўная задача Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — прадстаўляць інтарэсы Украіны, садзейнічаць развіццю міждзяржаўных палітычных, эканамічных, культурных, навуковых і іншых сувязей, а таксама абараняць правы і інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь. Пасольства спрыяе развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікі Беларусь на ўсіх узроўнях, з мэтай забеспячэння гарманічнага развіцця ўзаемных адносін, а таксама супрацоўніцтва па ўзаемна цікавых пытаннях. Пасольства выконвае таксама консульскія функцыі. Гісторыя дыпламатычных адносінДыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27 снежня 1991 года. Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь было адкрыта 30 чэрвеня 1992 года. Будынак Пасольства Украіны ў Мінску быў урачыста адкрыты 1 снежня 2000 года пры ўдзеле Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, Прэм’ер-міністра Украіны Віктара Юшчанкі, Міністра замежных спраў Украіны Анатоля Зленкі, а таксама Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ярмошына і Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаіла Хвастова[2]. Пасольства
Генеральнае консульства Украіны ў БрэсцеЗакрыта з сакавіка 2022 года[3].
Паслы Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia