Уладзімір Васілевіч Ярмошын
Уладзімір Васілевіч Ярмошын (26 кастрычніка 1942, Пронск, Разанская вобласць, Расія) — Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001). БіяграфіяНарадзіўся 26 кастрычніка 1942 года ў п.г.т. Пронск. Скончыў Навачаркаскі палітэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынер-механік, арганізатар вытворчасці. У 1959—1960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага завода ў Растоўскай вобласці РСФСР. У 1965—1990 гг. — ст. інжынер, галоўны механік, намеснік дырэктара Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407. У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў г. Мінска. У 1990—1992 гг. — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыллёвай гаспадарцы і энэргетыцы. У 1992—1995 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама. 10 студзеня 1995 г. указам прэзідэнта № 11 прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і занесены на сцвярджэнне Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў. З 1996 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам. 18 лютага 2000 г. указам прэзідэнта № 77 «Аб Ярмошыне У. В.» прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку. 1 кастрычніка 2001 г. указам прэзідэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2002 года па снежань 2003 года — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў Беларусі. Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia