Пасцельны клоп
Пасцельны клоп (Cimex lectularius) або блашчыца — крывасмактальны від насякомых з атраду паўцвердакрылых. АпісаннеМае моцна пляскатае цела даўжынёй ад 3 да 8,4 мм у залежнасці ад насычэння крывёю. Самцы менш самак. Афарбоўка — ад брудна-жоўтай да цёмна-карычневай. З пярэдняга краю галавы адыходзіць хабаток, прыстасаваны для праколу тканак і смактання крыві. Дзякуючы геаметрыі і гнуткасці сегментаванага цела галодны клоп слаба ўразлівы для механічных спосабаў барацьбы з ім. Сыты клоп становіцца менш рухомым, яго цела набывае больш круглявую форму і адпаведную крыві афарбоўку (па колеры якой — ад чырвонага да чорнага — можна прыкладна вызначыць, калі дадзеная асобіна ў апошні раз сілкавалася). ЗноскіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia