Паўцвердакрылыя
Паўцвердакрылыя (Hemiptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем. АпісаннеДаўжыня ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў дзве пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя, як напр. пасцельны клоп (Cimex lectularius), формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і дзвюма парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы. ПашырэннеВядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). Падзяляюцца на 50 сямействаў, больш за 30 тыс. відаў, на Беларусі сустракаецца каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно). Асаблівасці біялогііБольшасць відаў корміцца сокамі раслін (у асноўным, генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты іншых жывёл. Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае). Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia