Патамацкі ўніверсітэт

Патамацкі ўніверсітэт
англ.: University of the Potomac
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of the Potomac
Заснаваны 1991
Краіна
Размяшчэнне Вашынгтон, ЗША
Сайт potomac.edu

Патамацкі ўніверсітэт (англ.: University of the Potomac) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.

Вучэльня мае кампусы таксама ў Чыкага і Фолс Чэрч у Вірджыніі.

Універсітэт быў першапачаткова створаны ў 1989 годзе як Патамацкі адукацыйны фонд. У 1991 годзе ён ператварыўся ў Патамацкі каледж, двухгадовую вышэйшую навучальную ўстанову ў Роквіле, штат Мэрыленд, якая абслугоўвала працуючых дарослых, якія жадалі атрымаць вышэйшую адукацыю. У 2013 годзе каледж быў перайменаваны ва ўніверсітэт.

Універсітэт у цяперашні час прапануе тры доктарскія ступені, дзевяць ступеняў магістра, шаснаццаць ступеняў бакалаўра, пяць ступеняў у галіне асацыяваных навук і 14 сертыфікацыйных праграм.

Кіраванне, інфармацыйныя тэхналогіі і бізнес з'яўляюцца асноўнымі кірункакмі адукацыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya