Патэльня (гітара)

Чарцёж «патэльні», дадатак да патэнта 1934 года

«Патэльня» (англ.: Frying pan) — першая ў свеце электрагітара. Гэты інструмент быў вынайдзены ў 1931 годзе Жоржам Башамам і вырабляўся кампаніяй Rickenbacker. Сваю назву інструмент атрымаў дзякуючы сваёй форме: плоскі круглы корпус з доўгім грыфам нагадваў аднайменнае кухоннае прыстасаванне. Таксама «Патэльня» вядомая па сваім афіцыйным нумары мадэлі: A-22. «Патэльня» была гавайскай гітарай, гэта значыць ігралі на ёй пры дапамозе слайда, паклаўшы гітару на калены.

«Патэльня» мела алюмініевы корпус і гуказдымальнік, які складаецца з пары падковападобных магнітаў, паміж палюсамі якіх праходзілі струны. Башам і Адольф Рыкенбекер пачалі прадаваць «Патэльні» ў 1932 годзе, аднак патэнт на электрычную гітару Башаму ўдалося атрымаць толькі ў 1937 годзе, што дазволіла іншым гітарным кампаніям вырабляць свае версіі электрагітар у гэты перыяд.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya