Паход Чырвонай арміі ў Прыбалтыку і Беларусь (1918—1919)Паход Чырвонай арміі ў Прыбалтыку і Беларусь альбо Заходняе наступленне Чырвонай арміі (з 17 лістапада 1918 па 19 лютага 1919) — ваенная аперацыя РСЧА на заходнім стратэгічным напрамку з мэтай заняцця тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі і ўсталявання ў гэтых рэгіёнах савецкай улады. Афіцыйнай мэтай паходу абвяшчалася недапушчэнне пераходу ўлады ў рукі мясцовай нацыянальнай інтэлігенцыі, дробнабуржуазных партый і так званых «сацыял-згоднікаў» (меншавікі, эсэры, Бунд). Падчас кампаніі савецкім войскам супрацьстаялі: у Эстоніі — эстонскія войскі, белагвардзейцы і фінскія добраахвотнікі; у Латвіі — Прыбалтыйскі ландэсвер і нямецкія войскі; у Літве — Прускі Добраахвотніцкі корпус; у Беларусі — Узброеныя сілы БНР, польскія атрады самаабароны, украінскія гайдамакі і пятлюраўцы. У выніку наступлення захоплена амаль уся тэрыторыя Беларусі і значная частка Прыбалтыкі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia