Койданаўская самастойная рэспубліка
Койданаўская самастойная рэспубліка[1] (або Койданаўская незалежная рэспубліка) — утварэнне, якое існавала на Койданаўшчыне ў лістападзе 1920 года ў нейтральнай зоне паміж польскімі і савецкімі франтамі. Рэспубліка праіснавала 4 дні. Створана ў выніку арганізаванага антыбальшавіцкага паўстання са штабам у фальварку Янава пад кіраўніцтвам Паўла Калечыца. ГісторыяПерадумовыЯшчэ ў снежні 1918—жніўні 1919 года насельніцтва Койданава й бліжэйшых вёсак, якія трапілі пад мабілізацыю ў Чырвоную армію, не жадаючы ісці ў войска, зыходзілі ў лес. Калі наваколле Койданава у жніўні 1919 году занялі часткі Польскай арміі, то дэзерціры выйшлі з лясоў і вярнуліся ў родныя вёскі, у якіх прабылі да бальшавіцкага наступу ў ліпні 1920 году, тады зноў вярнуліся ў лясы, дзе ўжо стваралі партызанскія атрады, якія змагаліся з чырвонамі часткамі да жніўня 1920 года. Апорнымі пунктамі партызанаў былі вёскі Дзягільна, Касілавічы, Янава, штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільна. Заняўшы ў 1920 годзе горад Койданава палякі не арганізоўвалі афіцыйна валасной улады, бо прастаялі ў мястэчку тыдзень і адышлі на лінію вёсак Дзягільна — Янава — Косцевічы — Старая Рудзіца — Баравое — Грыцкаўшчына і далей па рэчцы Усе. Такім чынам горад Койданава і вёска Макаўчыцы (цяпер у складзе Койданава) у лістападзе 1920 года зрабіліся «нейтральнай зонай». У гэтай мясцовасці пачалі арганізоўвацца койданаўскія хлопцы, якія не жадалі служыць у чырвонай арміі, а таксама сыны сялян з найбліжэйшых вёсак. Першы разгон рэўкамуГалоўным ініцыятарамі і кіраўнікамі «хэўраў» у ваколіцы былі Павел Калечыц з Койданава, Баравік з вёскі Бегліч, а таксама Тодар Куль з Макаўчыц, Юзік Пятухоўскі і іншыя. Неўзабаве Койданаўскі рэўкам выдаў загад, у якім гаварылася, каб усе дэзерціры добраахвотна з’явіліся ў рэўкам для накіравання іх у вайсковыя часткі. Ніхто не з’явіўся. Тады было загадана некалькім чалавекам з тых жа дэзэрціраў ісці пілаваць у лес дровы. Яны таксама адмовіліся. Рэўкам іх арыштаваў. Тады тыя, што засталіся на волі, сабраліся (адзін з іх, Скуратовіч, залез на званіцу царквы і пачаў біць трывогу), усе раптам кінуліся да рэўкаму, разагналі яго і вызвалілі сваіх арыштованых. Так адбыўся першы разгон Койданаўскага рэўкаму. Савецкі журналіст І. Шпілеўскі й Л. Бабровіч у часопісе «Наш край» за 1929 год пісалі:
Змаганне з саветаміНа другі дзень была прыслана дапамога з Мінску , і «хэўра» была разагнаная. Зноў быў арганізаваны рэўкам. Кіраўніком рэўкама быў прызначаны Гарун, сакратаром — Сыгналоўскі. Новы рэўкам, жадаючы пазбегнуць памылак папярэдняга, стварыў у вёсцы атрад міліцыі, які ўзначаліў Цінявік. Праз некаторы час частка прыбыўшага атраду, каля 17 міліцыянэраў, была накіраваная ў вёску Рудзіца рэзаць дровы для устаноў горада мясцовай беднаты. Палякі, пры дапамозе сялян з гэтай вёскі і «дэзэрціраў» арыштавалі ўсіх членаў атрада і накіравалі ў Рубяжэвічы. Разам з імі папаўся старшыня Мінскага павятовага выканкаму Грузель і вайсковы камісар Ульдукес. Рэўкам у адказ арыштаваў некалькі палякаў у раёне вёскі Мікулічы. Быў зроблены абмен. У той жа час па загадзе Койданаўскага рэўкаму «за здраду» былі арыштаваныя ўсе мужчыны ад 16 да 60 гадоў у вёсцы Рудзіца і прывезены ў Койданава. «Дэзэрціры» пры дапамозе палякаў узброіліся і мелі сваі базы ў Дзягілёнскай і Касілаўскай школах, штаб у Дзягільне, а таксама на фальварку Янава (паблізу Дзягільна) у Шпакоўскага. Другі разгон рэўкаму і абвяшчэнне рэспублікі«Дэзэрціры» адправілі ліст у рэўкам з патрабаваннем вызваліць сялян вёсцы Рудзіца ў 3-дзённы тэрмін, а самім сысці з горада. Пасля заканчэння гэтага тэрміну «хэўра» прыйшла ў Койданава і разагнала рэўкам. Былі збіты Сыгналоўскі (сакратар), Ульдукес, Сурба (начальнік міліцыі), якога некалькі разоў збіраліся застрэліць, і іншыя. Павел Калечыц са сваімі памочнікамі абвясціў Койданава «Койданаўскай самастойнай рэспублікай» (затым у даследчыкаў яна зрабілася «Койданаўская незалежная рэспубліка», а потым зноў «Койданаўскай самастойнай рэспублікай»). Адначасова у рэспубліцы было абвешчана ваеннае становішча, ўсюды былі расстаўленыя вартоўцы. У гэты час паблізу Койданава на левым беразе ракі Уса стаялі чырвонаармейскія часткі са штабам у сяле Самахвалавічы. Пра гэта даведаліся чырвонаармейцы і выслалі са свайго штабу ў Самахвалавічах ў кірунку Койданава бранявік. Каля мястэчка, сустрэўшы моцны супраціў, ён быў абстраляны і вымушаны вярнуцца назад. Адбіўшы першы наступ бальшавікоў, партызаны сталі арыштоўваць мясцовых камуністаў. Адначасова, з подпісам Калечыца выйшаў загад аб усеагульнай мабілізацыі. У адрозненне ад папярэдніх мабілізацый, у гэты раз не было дэзерціраў. Большасць жыхароў усталі на абарону родных вёсак. «Рэспубліканцы» арыштавалі савецкі актыў і паставілі сваю ахову горада. Вялікі ўдзел у арыштах прымалі мясцовыя хлопцы: Павел Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Юзік Пятухоўскі, Сікорскі, Міхась, Іван і Казімер Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зэнка Лобачы, Іван Тарнагурскі, Павел Бабраўніцкі, Варатніцкі, Іван Грушэўскі, Юзік Сікорскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка, Драздоўскі, Міхась Мазуркевіч, Тоўсцік, Іван Быкоўскі, Сачко, Павел Шот, Дудкоўскі і іншыя. На 4-ы дзень існавання «Койданаўской самастойнай рэспублікі» да горада падышлі чырвонаармейскія кавалерыйскія часткі 12-га стралковага палка 2-й брыгады і пачалі наступ. Пасля страты КойданаваКойданаўская самастойная рэспубліка праіснавала чатыры дні. Партызаны, нягледзячы на жорсткі супраціў, не змаглі выстаяць пад націскам 12-га чырвонаармейскага стралковага палка. Партызаны адступілі да вёскі Дзягільна, разам з імі сышлі мабілізаваныя койданаўцы. Адсюль партызаны зноў паспрабавалі развіць наступ на Койданава, але безвынікова. Пасля разгрому Койданаўскай рэспублікі партызаны яшчэ доўгі час працягвалі змагацца з савецкай уладай, дзейнічаючы ў раёне вёсак Дзягільна, Янава, Косцевічы. Яшчэ нейкі час «рэспубліканцы» рабілі невялікія напады і вялі агітацыю за «вольную Беларусь пад аховай палякаў». Але пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору 1921 году палякі адышлі на вызначаную мяжу і існаванне «нейтральнай» зоны скончылася. Частку «рэспубліканцаў» бальшавікі арыштавалі, нехта сышоў за мяжу ў Польшчу. Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia