Паццуолі
Паццуолі (італ.: Pozzuoli) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Кампанія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Неапаль. Насельніцтва складае 108148 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 1933 чал./км². Займае плошчу 43 км². Паштовы індэкс — 80078. Тэлефонны код — 081. Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Procolo. ГісторыяГорад абавязаны сваім заснаваннем (каля 529 да н.э.) старажытным грэкам, якія назвалі яго Дыкеархіяй («горадам справядлівасці»). У выніку Самніцкіх войнаў гэтая частка Вялікай Грэцыі дасталася рымлянам, якія пераназвалі горад у Путэолы. Спроба Ганібала авалодаць горадам у 214 г. да н.э. скончылася няўдала. Пасля набыцця статусу калоніі ў 194 г. да н.э. Путэолы квітнелі ў якасці буйнога гандлёвага порта. Пасля падзення Рымскай імперыі землетрасенні і пагроза вулканічных вывяржэнняў вымусіла жыхароў перабрацца ў суседні Неапаль, з якім ужо ў старажытнасці Паццуолі быў злучаны тунэлем, пракапаным пад прыбярэжнай скалой. Частка старажытнага горада з-за сейсмічнай актыўнасці цяпер ляжыць пад вадой і даследуецца марскімі археолагамі. СлавутасціРэшткі антычнага горада — тэрмы, рынак, некропаль з распісанымі пахавальнымі камерамі — параўнальна добра захаваліся. Сярод іх першае месца належыць амфітэатру Флавіяў, аднаму з найбуйнейшых у старажытным свеце. Разваліны рынку ў турыстычных буклетах праходзяць як храм Серапіса. Споліі з храма Аўгуста былі выкарыстаны пры ўзвядзенні ў Сярэднявеччы сабора Св. Прокла. У наваколлях горада можна паглядзець на вулкан Монтэ-Нуова, які з’явіўся ў XVI стагоддзі, і вулканічны кратар Сальфатара , які час ад часу выкідвае серныя пары. ДэмаграфіяДынаміка насельніцтва: ![]()
Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia