Паштовая станцыя (Кузьміно)

Славутасць
Паштовая станцыя
55°38′50″ пн. ш. 29°59′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кузьміно
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Глобус Беларусі globustut.by/kuzmino/ind…
Map

Паштовая станцыя — будынак у в. Кузьміно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля шашы Гарадок — Невель. Паштовая станцыя з’яўляецца помнікам дарожнай архітэктуры.

Гісторыя

Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы, паводле праекта, прынятага ў 1846 годзе для паштовых станцый на шашэйных дарогах.

Цяпер будынак выкарыстоўваецца як дом дарожнага майстра. Астатнія пабудовы — флігель для фурманаў (часткова перабудаваны), свіран з падвалам і карэтная паветка размешчаны ў глыбіні двара.

Архітэктура

Стаіць за 90 м ад дарогі і звернута да яе галоўным фасадам. Галоўны будынак прамавугольны ў плане, з чатырохсхільным дахам, мае прыбудову. Падзелены на 2 часткі сенцамі: па левы бок размяшчаліся пакоі для прыезджых, па правы — кватэра дазорца, кухня і пакой для афармлення падарожных. У архітэктуры будынка эклектычна спалучаны элементы псеўдаготыкі і класіцызму: стральчатыя псеўдагатычныя вокны і партал, невялікі прамавугольны атык над уваходам, вуглавыя пілястры. Навісь над уваходам падтрымліваюць літыя дэкаратыўныя кранштэйны, аздобленыя раслінным арнаментам.

Літаратура

Сардараў, А. С. Паштовая станцыя / А. С. Сардараў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 214—215.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya