Паэма (музыка)Паэма (фр.: Poéme) — інструментальная п’еса лірыка-драматычнага характару. Адрозніваецца свабодай пабудовы і эмацыйнай насычанасцю. У большасці выпадкаў пішацца для фартэпіяна, часам для смычковых інструментаў з суправаджэннем фартэпіяна або аркестра. Прыкладамі такіх паэм з’яўляюцца паэма для скрыпкі і фартэпіяна Здэнека Фібіха і паэма для скрыпкі і аркестра Эрнеста Шасона. ![]() Правобразам паэмы стала сімфанічная паэма, упершыню напісаная Ферэнцам Лістам ў 1848 годзе. Паэмы часта маюць праграмныя загалоўкі і вызначэння. Найбольш папулярныя паэмы Аляксандра Скрабіна: «Да полымя», «Праметэй», «Сатанічная паэма», Паэма экстазу і гэтак далей. Паэмай таксама прынята называць буйныя адначасткавыя аркестравыя праграмныя творы. Паэма ў гэтым вызначэнні выкарыстоўвалася некаторымі кампазітарамі замест сімфанічнай паэмы. Прыкладам такога твора з’яўляюцца паэмы (ням.: Tondichtungen) Рыхарда Штрауса. У XX стагоддзі паэмай сталі называць некаторыя вакальныя сачыненні, напрыклад «10 паэм для хору» (1951) Дзмітрыя Шастаковіча, «Паэма памяці Сяргея Ясеніна» (1956) Георгія Свірыдава і гэтак далей. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia