Паўднёвамараўскі край
Паўднёвамараўскі край (чэшск.: Jihomoravský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на поўдні гістарычнай вобласці Маравія. Разам з дзяржаўнай мяжой са Славакіяй і Аўстрыяй, край мяжуе з Паўднёвачэшскім, Пардубіцкім, Оламаўцкім, Злінскім і Высочынскім краямі Чэхіі. Сталіца края - горад Брно. Гара Чапец (819 метраў над узроўнем мора) з'яўляецца самай высокай кропкай рэгіёну, самая нізкая кропка размешчана ў месцы ўпадзення ракі Тая ў Мараву (150 метраў вышэй за ўзровень мора). Усяго ў краі 672 населеных пункты, у тым ліку 48 гарадоў. На пляцы 7 196,5 км ² пражывае прыкладна 1.130.000 чалавек (па дадзеных на 2005 год). Галоўныя гарадыРаёныЭканоміка і транспартСельская гаспадарка мае ў Паўднёвамараўскім краі даўнія традыцыі. На 60 % плошчы рэгіёна выгадоўваецца збожжа, цукровы бурак, вінаград і садавіна. Валавы нацыянальны прадукт рэгіёна з'яўляецца другім па велічыні ў Чэхіі. Пры гэтым найбольшую долю ў эканоміцы маюць перапрацоўчая прамысловасць і сельская гаспадарка. Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца ў еўрарэгіёне Памараві, які ўключае Вайнфіртэль, Паўднёвую Маравію і Заходнюю Славакію. Адміністрацыйны цэнтр края — горад Брно з'яўляецца таксама важным цэнтрам гандлю, у якім праводзяцца буйныя кірмашы. Штогод у горадзе праводзіцца прыкладна 50 розных галіновых кірмашоў. Горад таксама з'яўляецца навуковым цэнтрам, у ім размешчаны шэраг навуковых устаноў і навукова-даследчых інстытутаў. Брно — важны чыгуначны вузел, размешчаны на скрыжаванні чыгуначных магістраляў, якія злучаюць Прагу, Вену, Браціславу, Сілезію і Кракаў. Горад Брно таксама звязаны аўтамагістралямі з Прагай і Браціславай (і далей — з Венай). Міжнародны аэрапорт Брно-Туржаны размешчаны недалёка ад сталіцы рэгіёна. У Брно размешчана 6 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаецца пятая частка ўсіх студэнтаў Чэхіі. ТурызмПаўднёвамараўскі край прыцягвае турыстаў як гістарычнай архітэктурай, так і прыроднымі славутасцямі. На поўначы рэгіёна размешчаны горы са шматлікімі пячорамі і самай глыбокай цяснінай Чэхіі Macocha глыбінёй 138 метраў. На поўдні — мноства сажалак, дзе разводзяць вадаплаўную птушку, да якіх прылягае тэрыторыя біясфернага запаведніка Палава (Pálava) і культурныя ландшафты паркавых комплексаў Ледніцы-Валціцы (Lednice-Valtice). На вадасховішча Нове Мліні (Nové Mlýny) развіваюцца водныя віды спорту. У горадзе Йевішавіцы (Jevišovice) знаходзіцца найстарэйшае вадасховішча ў Маравіі (1897). а ў пасёлку Слуп (Slup) захаваўся старадаўні млын XVI стагоддзя. У гарадку Іванчыцы (Ivančice) штогод праводзіцца свята спаржы. Яўрэйскі квартал, які рэстаўруецца у горадзе Тршэбіч, і паркавы комплекс Ледніцы-Валціцы ў наваколлях горада Бржэцлаў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia