Карлаварскі край
Карлава́рскі край (чэшск.: Karlovarský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на захадзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карлавы Вары. Плошча складае 3 314 км² (4,25 % тэрыторыі краіны), насельніцтва — 316 271 чалавек (каля 3 % насельніцтвы Чэхіі). У краі 132 населеных пункта, 35 з якіх — гарады. ГеаграфіяКрай размешчаны на захадзе Чэхіі, мяжуе на паўночным усходзе з Усцецкім краем, на паўднёвым усходзе з Пльзенскім краем, на паўднёвым і паўночным захадзе — мяжа з Германіяй. Самая высокая пункт рэгіёна — гара Клінавец (1 244 метраў над узроўнем мора) у Рудных гарах, самае нізкае месца (320 метраў над узроўнем мора) знаходзіцца ля мяжы раёна Карлавы Вары. Клімат і глебы рэгіёна не надта спрыяльныя для сельскай гаспадаркі. У гарах маюцца радовішчы руд вальфраму, волава, вісмуту, цынку, урану; прысутнічаюць тэрмальныя воды і мінеральныя крыніцы. Лясістая мясцовасць займае 43 % тэрыторыі края, на долю сельскагаспадарчых угоддзяў прыпадае ўсяго 17 % тэрыторыі, што менш сярэдняга паказчыка па краіне. Клімат Карлаварскага края характарызуецца ўмерана цёплымі зонамі на большасці тэрыторыі і халоднымі зонамі на грабянях Рудных гор. Па тэрыторыі края, з захаду на ўсход, цячэ самая вялікая рака края Огржэ — левы прыток Эльбы — належыць да басейна Паўночнага мора. Гарады і насельніцтваНайбуйнейшыя гарады (больш 10 тыс. чалавек), даныя за 2009 год:
Па выніках перапісу 1 сакавіка 2001 года насельніцтва края складала 306 799 чалавек (Каля 3 % насельніцтва Чэхіі), з іх 50,9 % — жанчыны. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва края ніжэй за сярэднюю па краіне (Чэхія — 130 чалавек на км²) і складае — 93,62 чалавек на км². Самая высокая шчыльнасць у горадзе Сокалаў (1056), самая нізкая — у раёне Карлавы Вары (81). Па гэтых паказчыках край займае 14-е, апошняе месца па колькасці насельніцтва і 11-е — па шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 13-ці краёў рэспублікі і сталіцы. Чэхамі абвясцілі сябе 87,2 % насельніцтва, славакамі — 4,4 %; 2,8 % — немцы (найбольшая ўдзельная вага немцаў сярод рэгіёнаў Чэшскай Рэспублікі), маравы і цыгане — па 0,2 %, 0,1 % — палякі. У сталіцы края — Карлавых Варах — сканцэнтравана 18 % усяго насельніцтва рэгіёна. Адміністрацыйны падзелКрай падзяляецца на тры раёны: Карлавы Вары, Сокалаў і Хеб.
Эканоміка і транспарт![]() У раёнах Карлавы Вары і Хеб развіты турызм, што звязана са знаходжаннем у дадзенай мясцовасці вядомых курортаў Карлавы Вары, Марыянске-Лазне, Францішкаві-Лазне. У раёне Сокалаў вялікае значэнне мае прамысловасць — энергетыка, здабыча вугалю, хімічная прамысловасць і машынабудаванне. Таксама ў краі маюцца прадпрыемствы шкляной прамысловасці, тэкстыльная вытворчасць, вытворчасць фарфору, прадпрыемствы па вырабе музычных інструментаў. У рэгіёне дастаткова развітая сетка чыгуначнага транспарту. Аснову чыгуначнай сеткі рэгіёна ўяўляе лінія з падвойнай каляінай Хомутаў — Хеб. Гэты маршрут разбіты на асобныя рэгіянальныя маршруты. Чыгуначныя лініі Шырндзінг (Schirnding) — Хеб — Марыянске-Лазне — Пльзень з’яўляюцца часткай III еўрапейскага чыгуначнага калідора Рэгіён абсталяваны адносна шчыльнай чыгуначнай сеткай. У той жа час, аўтатранспартная інфраструктура края не ў поўнай меры адпавядае тэндэнцыі павелічэння інтэнсіўнасці дарожнага руху. У краі дастаткова распаўсюджана вырошчванне бульбы, рапсу і збожжавых культур — пшаніцы і ячменю, у меншай ступені, лёну і кукурузы. Жывёлагадоўля прадстаўлена развядзеннем малочнай жывёлы, птушкі і свіней. З глеб пераважаюць карычневыя глебы раўнін і невялікіх пагоркаў, і бурыя лясныя глебы ў горным рэгіёне края. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia