Паўднёвая брама Брэсцкай крэпасці
Паўднёвая брама — брама Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Узведзена ў 1836—1838 гадах у сярэдзіне курціны VI фронту (1834—1839), праз якую праходзіць казематаваны Мікалаеўскі праезд, што злучае ўмацаванне з равелінам V і далей з Кіеўскай шашой. Абапал казематаванага праезду дзве кардэгардыі, якія ацяпляліся круглымі печамі ў жалезных футаралах. У кожнай кардэгардыі маецца па 9 байніц звернутых у бок праезду. На выпадак блакавання, праезд абсталяваны варотамі з абодвух бакоў і дадатковымі пераборкамі. У казарме размяшчалася варта і Мікалаеўская гаўпвахта, жылыя казематы былі заняты артылерыйскімі майстэрнямі і лабараторыяй, казарма (1874—1878 ?) разлічана на 230 чалавек. У перыяд Расійскай Імперыі брама называлаяся Мікалаеўскай у гонар цэсарэвіча Мікалая, аднаго з сыноў расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўднёвай. У перыяд міжваеннай Польшчы — Холмская, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Холм (цяпер Хэлм, Польшча). У 1939—1941 гадах — Валынская брама (па назве Валынскага ўмацавання). У паваенны час называецца Паўднёвай, па кірунку свету.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia