Брэсцкая брама
Брэсцкая брама — колішняя брама Брэсцкай крэпасці, якая звязвала Цытадэль з Кобрынскім умацаваннем. Узведзена ў 1834—1850 гадах. Перад брамай цераз правы рукаў ракі Мухавец быў пабудаваны пад’ёмны мост. ![]() Паводле некаторых звестак у першай палове XIX стагоддзя брама называлася Кобрынскай. Пазней брама атрымала назву Брэсцкая, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Брэст-Літоўска. У перыяд нямецкай акупацыі ў 1915—1918 гг. назва брамы была зменена. Пад’ёмны мост быў названы ў гонар караля Людвіга, а брама стала называцца Паўночнай. У 1915—1916 гадах для практычнасці абапал асноўнага праезда былі зроблены два дадатковыя, праз адзін з якіх была пракладзена вузкакалейная чыгунка. Гэтыя новыя праезды стварылі шляхам разбору казематаў. У перыяд міжваеннай Польшчы у 1921—1939 гг. мост цераз правы рукаў ракі Мухавец быў рэканструяваны. Брама ж ізноў перайменавана, цяпер у Штабную браму. Назва была звязана з тым, што ў Цытадэлі размяшчалася камандаванне 9 Палескай ваеннай акругі. Пасля вераснёвых падзей 1939 года і з прыходам новай улады, брама ў чарговы раз змяніла сваю назву. У савецкі перыяд яны называліся Трохарачнай, што абумоўлена знешнім выглядам. ![]() У час баявых дзеянняў у чэрвені 1941 года Трохарачная брама была ў цэнтры асноўных падзей, пра што сёння нагадвае памятны знак, пастаўлены каля былой брамы. У 1949 годзе ў час варварскага знішчэння крапасных пабудоў, брама была прызнана аварыйнай і разабранай. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia