Паўлавіцкі сельсавет (Кіраўскі раён)
Па́ўлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Паўлавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 8 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены вёскі Лешчанка і Падлешчанка[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[2]. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Таццянін[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1345 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1114 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia