Скрыпліцкі сельсавет
Скрыплі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Скрыпліца. Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Баравіцкага сельсавета ў складзе 11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[2]. 12 сакавіка 2004 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1465 чалавек[4], з іх 56,4 % — рускія, 43,0 % — беларусы, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1090 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia