Паўлін (Крошачкін)
Епіскап Паўлін (свецкае імя Пётр Кузьміч Крошачкін; 31 снежня 1879, Макшаны, Пензенская губерня — 3 кастрычніка 1937, Кемераўская вобласць) — праваслаўны дзеяч, епіскап. БіяграфіяПасля сканчэння прыходскай школы, вучыўся ў гарадскім вучылішчы ў Макшанах. У 1895 годзе паступіў у Сароўскую Пустынь. З 1898 года ў Мікола-Бабаеўскім манастыры Кастрамской губерніі, потым паслушнік Спаса-Якаўлеўскага — у Растове. У 1902 годзе вярнуўся ў Мікола-Бабаеўскі манастыр. У 1904 годзе прыняты ў Маскоўскі Нова-Спаскі манастыр. У 1911 годзе паступіў экстэрнам у духоўную семінарыю, чатырохгадовы курс прайшоў на працягу года. У 1916 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. У Маскоўскім Нова-Спаскім манастыры ўзведзены ў іераманаха з імем Паўлін. У 1919 годзе накіраваны выкладчыкам у Грыгор’ева-Бізюкаў манастыр Херсонскай епархіі. Узведзены ў сан архімандрыта. У 1920 годзе намеснік Нова-Спаскага манастыра. 15 мая 1921 года хіратанізаваны ў епіскапа Рыльскага, вікарыя Курскай епархіі. У 1925 годзе арыштаваны органамі АДПУ і этапаваны ў Маскву. У зняволенні ў камеры-адзіночцы прабыў каля года. Пасля вызвалення некаторы час жыў у Маскве ў знаёмых. З 27 кастрычніка 1926 года — епіскап Полацкі і Віцебскі. Зноў арыштаваны ў снежні 1926 года. Вызвалены ў 1927 годзе. Атрымаў прызначэнне на Пермскую кафедру з тытулам епіскап Пермскі і Салікамскі. Са снежня 1930 года да восені 1933 года епіскап Бароўскі Калужскай епархіі. У канцы жніўня 1933 года пераведзены ў Магілёўскую епархію з тытулам архіепіскап Магілёўскі. Па дамоўленасці з епіскапам Філарэтам (Раменскім) у 1935 годзе накіраваў мітрапаліту Сергію рапарт з хадатайніцтвам аб далучэнні беларускіх аўтакефалістаў да кананічнай Царквы. 2 кастрычніка 1935 года арыштаваны органамі НКУС. 21 красавіка 1936 года асуджаны тройкай НКУС да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКУС Новасібірскай вобласці. 28 кастрычніка 1937 года лагернай тройкай прыгавораны да ВМП і быў расстраляны. Рэабілітаваны 27 лютага 1969 года пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР. У 2000 годзе кананізаваны як свяшчэннамучанік[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia