Вярхоўны Суд БССР
Вярхо́ўны суд Белару́скай ССР — вышэйшы судовы орган рэспублікі. ДзейнасцьВярхоўны Суд Беларускай ССР быў створаны ў адпаведнасці з Палажэннем аб судаўладкаванні, прынятым II сэсіяй ЦВК БССР чацвёртага склiкання 30 сакавіка 1923 года. Абіраўся Вярхоўным Саветам БССР на 5 гадоў. Складаўся са старшыні, яго намеснікаў, членаў, народных засядацеляў. Дзейнічаў у складзе Пленума Вярхоўнага Суда і 2 судовых калегій: па грамадзянскіх і крымінальных справах. Ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі, вывучаў судовую практыку і даваў судам кіруючыя тлумачэнні аб прымяненні заканадаўства БССР. Па 1-й інстанцыі разглядаў найбольш складаныя або асаблівага грамадскага значэння справы; у парадку судовага нагляду — пратэсты на рашэнні, прысуды, азначэнні і пастановы ўсіх судоў рэспублікі. Прысуды і рашэнні Вярхоўнага Суда БССР абскарджанню не падлягалі, маглі правярацца толькі ў парадку нагляду. Старшыні Вярхоўнага Суда БССР
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia