Паўночна-ўсходні рэгіён развіцця Румыніі
Паўночна-ўсходні рэгіён развіцця Румыніі (рум.: Regiunea de dezvoltare Nord-Est) — адзін з рэгіёнаў развіцця Румыніі. Не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз. СкладУ склад ПУРР уваходзяць жудзецы: НасельніцтваКолькасць насельніцтва рэгіёна ў 2004 годзе складала 3 674 367 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва складала 99,71 чал./км², што вышэй за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 49,22 % насельніцтвы (1 808 390 чалавек) складаюць мужчыны, 50,78 % (1 865 977 чалавек) — жанчыны. Пераважае румынскае насельніцтва (97,9 %), колькасць цыган складае 1,2 % ад агульнай колькасці насельніцтва, украінцаў — 0,9 %. ЭканомікаАснову эканомікі складае сельская гаспадарка, прамысловымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады Бакэу, Ясы і Сучава. Узровень ВУП на душу насельніцтва ў рэгіёне з'яўляецца найбольш нізкім у краіне. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia