Паўсаній Македонскі
Павсаний (грэч. Παυσανίας, лац.: Pausanias) — македонскі цар, які кіраваў ў 393 г. да н.э. БіяграфіяПаўсаній быў сынам цара Аеропа II. Па бацьку ён належаў да роду Лінкестыдаў, якія кіравалі ўдзельна на паўночным захадзе Македоніі. Кіраваў ён усяго год, і паводле Дыядора быў забіты Амінтай II, унукам Аляксандра I, які і захапіў царскую ўладу[1]. У храналогіі кіравання македонскіх цароў Паўсанія часам ставяць пасля Амінты II на падставе блытаніны ў дынастычных табліцах Еўсевія Кесарыйскага, які складаў іх у IV стагоддзі па працам грэчаскіх гісторыкаў і, у прыватнасці, працам Дыядора. Крыніцай блытаніны з'яўляюцца частая змена македонскіх кіраўнікоў той эпохі, недастатковая інфармацыя з самой Македоніі, якая завязла ў міжусобнай барацьбе за прастол, а таксама імя Амінта, якое адначасова насілі некалькі прадстаўнікоў дынастыі Аргеадаў. Зноскі
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia