Касандр
Каса́ндр (грэч. Κάσσανδρος; каля 355 — 297 да н.э.) — цар Македоніі (302 да н.э. — 297 да н.э.), старэйшы сын Антыпатра, упершыню згадваецца ў судзе Аляксандра Македонскага ў Вавілоне, дзе выступаў з апраўдальнай прамовай на карысць свайго бацькі, несправядліва абвінавачанага. Антыпатр перадаў рэгенцтва Палісперхону, што прымусіла Касандра шукаць падтрымкі па-за Македоніяй. Урэшце, ён заключыў саюз з Пталамеем Лагам і Антыгонам і абвясціў вайну рэгенту. Большасць грэчаскіх полісаў, у тым ліку Афіны, далучыліся да іх. Таксама ён схіліў на свой бок Эўрыдзіку, славалюбівую жонку македонскага цара Філіпа III Арыдэя. І яна, і яе дзядзька, і брат Касандра Ніканор былі неўзабаве знішчаны па загаду Алімпіяды. Касандр выступіў супраць яе і, вымусіўшы, урэшце, здацца, пакараў смерцю царыцу ў 316 да н.э.. У 310 да н.э. — 309 да н.э. ён таксама пакараў смерцю Раксану і намінальнага цара Аляксандра IV — жонку і сына Аляксандра Македонскага; пазашлюбны сын апошняга Геракл быў раней атручаны Палісперхонам па падгаворванні Касандра. Касандр парадніўся з царскай сям'ёй, ажаніўшыся з Фесалонікай, зводнай сястрой Аляксандра Македонскага, і, заключыўшы саюз з Селеўкам, Пталамеем і Лісімахам супраць Антыгона і знішчыўшы апошняга ў 301 да н.э., стаў кіраўніком Македоніі.[2] Памёр ад вадзянкі ў 297 да н.э. Касандр, быўшы жорсткім кіраўніком, быў знатаком літаратуры. Ён аднавіў Фівы, разбураныя Аляксандрам Македонскім, заснаваў гарады Фесалонікі (Салонікі) і Касандрыю. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia