Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу
Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу (англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania), таксама Іст-Страўдсбергскі ўніверсітэт (англ.: East Stroudsburg University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Іст-Страўдсберг, штат Пенсільванія. ГісторыяВучэльня, што сёння з'яўляецца Пенсільванскім ўніверсітэтам у Іст-Страўдсбергу, была заснавана ў 1893 годзе як прыватная школа для настаўнікаў, а затым вядомая як Іст-Страўдсбергская нармальная школа. Права ўласнасці на вучэльню было перададзена штату Пенсільванія ў 1920 годзе. У 1927 годзе ёй было прадастаўлена права надання ступеняў бакалаўра ў галіне адукацыі і бакалаўра ў галіне медыцынскай адукацыі. Школа тады стала Іст-Страўдсбергскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1960 годзе былі адкрыты дадатковыя навучальныя праграмы, і школа атрымала назву Іст-Страўдсбергскага дзяржаўнага каледжа. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia