Пераклады Бібліі на фінскую мовуПеракла́ды Бі́бліі на фі́нскую мо́ву — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя перыяды рознымі аўтарамі з мэтай перакладу на фінскую мову. ГісторыяПачатакПершы пераклад Новага Запавету на фінскую мову адносіцца да перыяду Рэфармацыі. Ідэі Рэфармацыі пачалі распаўсюджвацца ў Фінляндыі ў пачатку XVI стагоддзя, калі яна была часткай шведскага каралеўства пад кіраўніцтвам Густава Вазы. Пераклад быў выкананы вучнем Лютэра, біскупам архідыяцэзіі Турку Мікаэлем Агрыкалам (Se Wsi Testamenti Somexi) з грэчаскіх арыгіналаў у 1548 годзе і надрукаваны. На той час яшчэ не існавала друкаванай літаратуры па-фінску, таму Агрыкала за сённяшнім часам лічыцца бацькам фінскай літаратурнай мовы. Галоўнай моўнай крыніцай для Агрыкалы былі гаворкі найбольш заселенай паўднёва-заходняй Фінляндыі, але некаторыя словы былі ўзятыя і з гаворак іншых рэгіёнаў[1] . Першы пераклад усёй Бібліі называўся Vanha kirkkoraamattu (бел.: «старацаркоўная Біблія»), у яго загалоўку быў пазначаны запіс: Biblia, Se on: Coco Pyhä Ramattu Suomexi. Гэтая рэдакцыя была перакладзена між 1638 і 1641 гадамі камітэтам на чале з біскупам Эрыкам Ратовіусам. Яна была апублікавана ў 1642 годзе, а ў перыяд 1683—1685 падвяргалася пераглядам (Флярынус). З цягам стагоддзяў, калі йшло развіццё пісьмовай і гутарковай фінскай мовы і пісьменнасць стала пашырацца сярод свецкіх людзей, пачала ўзнікаць патрэба ў новым выданні. Гэтым выданнем стала «Biblia», альбо «Vuoden 1776 raamattu» (бел.: «Біблія 1776 года»), якая была апублікавана ў 1776 годзе. Гэта выданне было першым, якое прызначалася яшчэ і для ўнутранага выкарыстання і якое ўжывала сучасную фінскую мову, выданне падвергнулася перагляду ў 1859 годзе. За нашым часам Біблія 1776 года выкарыстоўваецца дзвюма адраджэнскімі (рэвайвелісцкімі) рухамі (лестадыянамі і бесічэрамі) Евангельскай Лютэранскай Царквы Фінляндыі. Гэта звязана з тым, што, у адрозненне ад больш новых перакладаў, ён [пераклад] засноўваецца на Textus Receptus, як, прыкладам, англійская Біблія караля Якава. Зноў патрэба ў новым перакладзе была ўзнікла напачатку ХХ стагоддзя, разам з гэтым у 1911 годзе быў створаны перакладніцкі камітэт, яго праца была гатова ў 1933 годзе, поўнае выданне Бібліі было апублікавана ў 1938 годзе. Гэта выданне часта называюць «Vuoden 1938 kirkkoraamattu» (бел.: «Царкоўная Біблія 1938 года»). Яно было перакладзена Фінскай Лютэранскай Царквой і было прызначана для лютэранскага выкарыстання. У якасці метаду перакладу было ўжыта правіла «адно слова з мовы-крыніцы — адно слова па-фінску», з-за гэта тэкст досыць архаізаваны і змяшчае дыялектныя тэрміны. Выданне 1938 года складалася са Старога Запавету, другакананічных кніг і Новага Запавету. СучаснасцьАпошні афіцыйны пераклад датуецца 1992 годам, гэта так званая «Uusi kirkkoraamattu» (бел.: «Новая Царкоўная Біблія»). Гэта першая фінскамоўная экуменічная рэдакцыя, у перакладніцкі камітэт уваходзілі не толькі прадстаўнікі Фінскай Лютэранскай Царквы, але і навукоўцы і прадстаўнікі Фінскай Праваслаўнай Царквы і Фінскае Каталіцкае Царквы; гэты пераклад прызначаны для ўсіх канфесіяў. Пераклад 1992 года быў зроблены як спроба як мага больш дакладнага. Першы выпуск складаўся з Новага і Старога Запавету, пераклад Старога Запавету і другакананічных кніг быў скончаны ў 2004 годзе. «Uuden Maailman käännös» (бел.: «Пераклад Новага Свету») — неафіцыйны фінскі пераклад Бібліі, што ўжываецца Сведкамі Іеговы. Ён быў перакладзены са сваёй англійскай версіі. Параўнанне перакладаў
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia