Мікаэль Агрыкала
Мікаэль А́грыкала (фінск.: Mikael Agricola; каля 1510, Торсбі, Нюланд — 9 красавіка, 1557, Куалемаярві, Карэлія) — біскуп, фінскі дзеяч Рэфармацыі ў Швецыі, асветнік і перакладчык Бібліі на фінскую мову. Яго часцяком называюць «бацькам фінскай пісьмовай мовы». ![]() Агрыкала быў пасвечаны ў біскупы Турку ў 1554 годзе без папскай згоды. У выніку ён пачаў рэформы фінскай царквы, якая на той час была часткай Царквы Швецыі, паводле лютэранскіх прынцыпаў. Мікаэль пераклаў Новы запавет на фінскую мову, а таксама напісаў кнігі малітваў і гімнаў, якія выкарыстоўваліся ў новай лютэранскай царкве Фінляндыі. Гэтая праца ўсталявала правілы арфаграфіі, якія на сёння з’яўляюцца асновай сучаснага фінскага правапісу. Ягоная карпатлівая праца асабліва характэрна тым, што ён зрабіў гэта ўсяго за тры гады. БіяграфіяМікаэль Агрыкала паходзіў з Фінляндыі, вучыўся ў Марціна Лютэра, у 1539 годзе вярнуўся на радзіму і стаў рэктарам кафедральнай школы ў Турку . У 1554 годзе прызначаны біскупам епархіі Турку . Агрыкала выдаў фінскі буквар (Abckiria , 1543), 900-старонкавы малітоўнік на фінскай мове (Rucouskiria) і пераклад на фінскую Новага Запавету (Se Wsi Testamenti, 1548). На той час яшчэ не існавала друкаванай літаратуры па-фінску, таму гэтыя публікацыі сталі асновай для далейшага развіцця пісьмовай фінскай мовы. Галоўнай моўнай крыніцай для Агрыкалы былі гаворкі найбольш заселенай паўднёва-заходняй Фінляндыі, але некаторыя словы былі ўзятыя і з гаворак іншых рэгіёнаў[5] . Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia