Пералом (Гродзенскі раён)
Перало́м[1] (трансліт.: Pieralom, руск.: Перелом) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гожскага сельсавета. За 26 км на поўнач ад Гродна і чыгуначнай станцыі Гродна. 24 жыхароў, 10 двароў (2000). Гісторыя![]() Вядома з XIV стагоддзя, калі тут быў пабудаваны драўляны замак для аховы межаў Вялікага Княства Літоўскага ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом — цэнтр староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. З 1569 года двор Пералом залічаны ў каралеўскія маёнткі. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. У жніўні 1861 года ў Пераломе адбылося выступленне сялян супраць выканання інвентарных павіннасцей, задушанае войскамі. З 1885 года вёска Гожаўскай воласці Гродзенскага павета, 131 жыхар, 10 двароў, касцёл. У 1921—1939 гадах y складзе Польскай Рэспублікі, y гміне Гожа Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Плябанішкаўскім с/с Парэцкага раёна, з 25 лістапада 1940 года — Гродзенскага раёна. З 16 ліпеня 1954 года ў Гожскім сельсавеце. СлавутасціКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia