Перац агароднінны
Пе́рац агаро́днінны, Перац аднагадовы[1], папрыка (Capsicum annuum) — аднагадовая кветкавая расліна сямейства паслёнавых. Культывуецца ў многіх рэгіёнах свету. АпісаннеЛісце авальнае, ланцэтнае. Кветкі белыя, зеленаватыя. Плод — канічная несапраўдная ягада ад жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Мае вітамін C і алкалоід капсаіцын (выкарыстоўваецца ў медыцыне), які абумоўлівае горкі смак некаторых разнавіднасцей. Шэраг разнавіднасцей перцу агародніннага падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія). РаспаўсюджаннеПлады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам. Найбольшыя зборы папрыкі маюць Кітай, Мексіка, Турцыя, Іспанія, ЗША, Нігерыя. АгратэхнікаАднагадовая самаапыляльная расліна. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia