Першая шампанская бітва
Пе́ршая шампа́нская бі́тва (фр.: 1ère Bataille de Champagne, ням.: Winterschlacht in der Champagne) (20 снежня 1914 – 17 сакавіка 1915) — няўдалая спроба наступу французскіх войскаў супраць нямецкай арміі на шампанскім накірунку фронту ў часы Першай сусветнай вайны. Гэта была ўжо другая спроба наступлення Антанты супраць войскаў Германскай імперыі пасля завяршэння манеўранай вайны на Заходнім фронце, якая скончылася Першай бітвай на Іпры ў Фландрыі (19 кастрычніка – 22 лістапада 1914). Наступ быў часткай плана французскай арміі атакі Наён Сальента — вялікага выступу на новым Заходнім фронце, які цягнуўся ад мяжы Швейцарыі да Паўночнага мора. 17 снежня на паўночным фланге выступа пачалася Першая бітва пры Артуа, а трыма днямі пазней і на паўднёвым фланге ў Шампані. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia