Першы з’езд манархаў у ВішэградзеПершы з'езд манархаў у Вішэградзе — з'езд еўрапейскіх манархаў, які адбыўся ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1335 года ў венгерскім горадзе Вішэград. На ім прысутнічалі тры манархі Усходняй Еўропы: кароль Чэхіі Іаган Люксембургскі, кароль Венгрыі Карл I Роберт (ініцыятар сустрэчы) і кароль Польшчы Казімір III. Абмяркоўвалася пытанне стварэння антыгабсбургскай кааліцыі і адмовы Яна I ад прэтэнзій на польскую карону ў абмен на прызнанне чэшскага суверэнітэту над Сілезіі і даплатай у памеры 20 тысячаў пражскіх грошаў. Ход падзейУ 1300 годзе кароль Чэхіі Вацлаў II быў каранаваны і стаў польскім каралём, што выклікала занепакоенасць прадстаўнікоў тагачаснай польскай дынастыі Пястаў, паколькі цяпер прэтэндэнтамі на польскі трон станавіліся спадкаемцы Вацлава. З мэтай вырашэння гэтага канфлікту манархі пачалі перамовы аб падпісанні пагаднення, а пасярэднікам выступіў венгерскі кароль Карл I Роберт. Пасля таго, як была распрацавана так званая Трэнчынская канвенцыя, позняй восенню 1335 года ў Вішэградзе адбылася сустрэча ўсіх трох манархаў, на якой быў пацверджана адмова чэшскага караля Іагана Люксембургскага ад прэтэнзій на польскую карону і ўсю Польшчу, у абмен на што яму выплацілі грашовую кампенсацыю ў памеры абяцаных 20 тысячаў грошаў і прызналі чэшскае валадарства над герцагствам Сілезіяй. Галоўным жа дасягненнем стала заключэнне доўгачаканага абарончага саюза трох краін супраць дынастыі Габсбургаў і заключэнне дамоўленасцяў аб стварэнні новых гандлёвых маршрутаў у абыход Вены. Наступствы
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia