Перыла
Перы́ла[1] (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Налічвае 5[1] відаў (1 від — Перыла кустовая (Perilla frutescens)[2]), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Батанічнае апісаннеАднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[1]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак. Гаспадарчае значэннеУ насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага перылавага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Макуха ідзе на корм жывёле. Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia