Песня КамінтэрнаПесня Камінтэрна (ням.: das Kominternlied, das Lied der Komintern) — гімн Камуністычнага інтэрнацыянала, напісаны Гансам Эйслерам у 1929. Арыгінальны тэкст Франца Янке і Максіма Валентына. Першапачаткова песня задумвалася як звычайная агітацыйная і была прысвечана 10-годдзю заснавання Камінтэрна. Упершыню выкананая ў сакавіку 1929 ў адной з канцэртных зал Берліна, але папулярнасць яна атрымала падчас прыезда Эйлера ў Маскву ў лістападзе 1930. Пасля публікацыі ў савецкім часопісе "За пролетарскую музыку" стала сусветна вядомай і была перакладзена на рускую (са значнымі адрозненнямі ў словах), англійскую і іспанскую мовы, але найбольш знакамітай засталася арыгінальная нямецкая ў выканні Эрнста Буша. Пасля роспуску Камінтэрна ў 1943 і рэпрэсій у СССР супраць яго былых функцыянераў на падставе "Песні Камінтэрна" была створана "Песня працоўных" (ням.: das Lied der Werktätigen) з часткова запазычанымі словамі і больш энергічнай мелодыяй. ТэкстVerlasst die Maschinen! heraus, ihr Proleten! |
Portal di Ensiklopedia Dunia