Петраніла Арагонская
Петраніла Арагонская (29 чэрвеня 1136 — 15 кастрычніка 1173) — каралева Арагона з 1157 па 1164 гады, дачка арагонскага караля Раміра II і яго жонкі Агнесы Аквітанскай. Адраклася ад усіх тытулаў на карысць свайго сына Альфонса ў 1164 годзе. БіяграфіяАльфонса I Ваяўнік памёр 7 верасня 1134, не пакінуўшы спадчынніка, пасля паражэння ад Альмаравідаў у бітве пад Фрагай. Хоць па завяшчанні каралеўства павінны былі атрымаць у спадчыну ваенна-рэлігійныя ордэны іаанітаў і тампліераў, яго брат Раміра, біскуп Барбастра, быў абраны дваранамі каралём Арагона. Раміра II па мянушцы Манах ажаніўся ў 1135 з Агнесай дэ Пуату. Ад гэтага шлюбу 26 чэрвеня 1136 нарадзілася дачка Петраніла. Спачатку Раміра II жадаў выдаць яе замуж за Санча, спадчынніка караля Кастыліі, і заключыў з ім дагавор. Паводле Гэтага дагавора Раміра захоўваў сюзерэнітэт над каралеўствам Сарагоса, у той час як Альфонса VII Кастыльскі ўступаў у кіраванне Арагонам. Мэтай Альфонса было аб'яднанне Леона, Кастыліі і Арагона. Аднак гэты альянс сустрэў супраціўленне арагонскай знаці і караля Навары Гарсіі IV. Праз год, 11 жніўня 1137, Раміра II і Рамон Берэнгер IV, граф Барселоны падпісалі шлюбнае пагадненне, паводле якога прынцэса Петраніла станавілася нявестай графа. Раміра II сышоў у манастыр, захаваўшы за сабой, аднак, тытул караля. Яго жонка Агнеса вярнулася ў Аквітанію. Петраніла адправілася ў Барселону. Яе вяселле з Раймондам-Берэнгарам адбылося ў жніўні 1150, як толькі ёй споўнілася 14 гадоў. ![]() Пасля смерці мужа ў 1162 Петраніла заставалася на троне два гады. Яна адраклася ад усіх сваіх тытулаў на карысць сына ў ліпені 1164 года. Яна больш не выходзіла замуж і вяла простае сціплае жыццё. Петраніла Арагонская памерла 15 кастрычніка 1173 года і была пахавана ў кафедральным саборы Барселоны. Шлюб і дзеціАдзіным мужам Петранілы быў Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), які быў старэйшы за яе на 20 гадоў. Вяселле прайшло ў жніўні 1150 у Лерыдзе. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia