Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей

Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей
Профіль гістарычны
Заснаваны 1 студзеня 2007
Месцазнаходжанне 247912, Гомельская вобласць, Петрыкаў, вул. Гагарына, 15
Агульная плошча 157
Выставачная плошча 95,6
Дырэктар Галіна Уладзіміраўна Трухановіч
petrikov.museum.by/be

Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей — музей Петрыкава, створаны 1 студзеня 2007 года згодна з рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама 27.12.2006 № 1112. Адкрыты для наведвання з сакавіка 2008 года. Размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку агульнай плошчай 157 м². Плошча экспазіцыйных залаў — 58,2 м², выставачных залаў — 37,4 м².

З 1 кастрычніка 2014 года ў музеі створаны філіял — Дом-музей дзеда Талаша, размешчаны ў сядзібе вядомага беларускага партызана Васіля Ісакавіча Талаша (дзеда Талаша) за 9 км ад Петрыкава ў Навасёлках. Экспазіцыя філіяла прысвечана дзеду Талашу і партызанскаму руху на Беларусі.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya