Васіль Ісакавіч Талаш
Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш (25 снежня 1844, Мазырскі павет, Мінская губерня — 23 жніўня 1946, Мінск) — удзельнік савецкага партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Другой сусветнай войнаў на Беларусі. Галоўны герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва». БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Белка Мазырскага павета (цяпер уваходзіць у мяжу горада Петрыкаў[1] Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Не змог у Белцы атрымаць свой надзел зямлі пасля жаніцьбы, таму быў вымушаны пайсці жыць да жонкі ў вёску Навасёлкі. У 1919 годзе ў час акупацыі павета польскімі войскамі быў разведчыкам Чырвонай Арміі. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (300 чалавек), які з боем заняў вёску Навасёлкі. У час Другой сусветнай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з савецкімі партызанамі, але хутка вызвалены. У студзені 1943 года з дапамогай партызан перапраўлены ў Маскву. Выступаў перад рабочымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі Васіля Талаша з заклікамі да барацьбы з немцамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі. У 1944 годзе, пасля вяртання на радзіму ў Беларусь, працаўладкаваўся лесніком у Петрыкаўскае лясніцтва. Памёр 23 жніўня 1946 года ў шпіталі падчас аперацыі[2]. Пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік[3]. Цікавыя факты![]() У сярэдзіне 1930-х гадоў мясцовая Петрыкаўская ўлада негатыўна ставілася да Талаша, бо амаль што 90-гадовы ветэран не падтрымаў калектывізацыю. 4 кастрычніка 1936 года бюро Петрыкаўскага райкама партыі прыняло пастанову:
Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia